Міністар замежных спраў Польшчы Зьбігнеў Раў лічыць, што ў беларускім грамадзтве няма ўжо «бар’еру страху».
«Відаць, што гэтыя зьмены незваротныя. У беларускім грамадзтве ўжо няма бар’еру страху. Быў таксама пераадолены і бар’ер дазволенасьці. Больш няма легітымнасьці ўлады, якая зьяўляецца уладай толькі таму, што яна можа фізычна кіраваць. Грамадзтва прызнала, што неабходна іншая легітымізацыя», — сказаў Раў у інтэрвію, апублікаваным 8 верасьня ў выданьні Gazeta Polska Codziennie.
Зьбігнеў Раў стаў кіраўніком МЗС Польшчы 26 жніўня. Ён замяніў на гэтай пасадзе Яцка Чапутовіча.