7 верасьня ў Менску і іншых гарадах Беларусі прайшлі суды над затрыманымі ўдзельнікамі акцый пратэсту, якія адбываліся з 4 па 6 верасьня. Вынікі судоў зьбірае і публікуе праваабарончы цэнтар «Вясна» (сьпіс абнаўляецца).
На цяперашні момант праваабаронцам вядомыя наступныя прысуды:
Менск
- Белы Павал — 10 сутак арышту,
- Бусень Аляксандар — 8 сутак арышту,
- Гурыш Аляксандар — 10 сутак арышту,
- Джанчурын Арцём — 10 сутак арышту,
- Занін Канстанцін — 8 сутак арышту,
- Захарэвіч Наста — 7 сутак арышту,
- Зінавенка А. — 5 сутак арышту,
- Кузьміч Сяргей — 15 сутак арышту,
- Куніцкі А. — 8 сутак арышту,
- Мікуліч Мікалай — 15 сутак арышту,
- Нікалаенка Ўльяна — 10 сутак арышту,
- Нікіцюк Алеся — 7 сутак арышту,
- Прывалаў Д. — 15 сутак арышту,
- Пучыла Юры — 15 сутак арышту,
- Савіч Ільля — 10 сутак арышту,
- Сахарук Мацьвей — 10 сутак арышту,
- Саўчанка Сяргей — 8 сутак арышту,
- Сірэнка Д. — 7 сутак арышту,
- Цюрлік Р. — 8 сутак арышту,
- Цюрын Іван — 7 сутак арышту,
- Ціхамірава Марына — штраф 810 рублёў,
- Чурун В. — 10 сутак арышту,
- Чурылаў Р. — 7 сутак арышту.
Бялынічы
- Лістраценка Ўладзіслаў — штраф 54 рублі,
- Мяцеліца Яўгенія — штраф 540 рублёў.
Гомель
- Багданаў Уладзіслаў — штраф 108 рублёў,
- Бачурная Тацяна — штраф 810 рублёў,
- Нарскіна Сьвятлана — штраф 675 рублёў.
Горадня
- Анішчык Вадзім — штраф 324 рублі,
- Мальчык Сяргей — штраф 135 рублі.
Магілёў
- Шанцаў Уладзімер — штраф 810 рублёў.
Як паведаміла 7 верасьня Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, толькі ў нядзелю 6 верасьня па ўсёй краіне затрымалі 633 удзельнікаў масавых акцый. 363 чалавек пакінулі за кратамі да суду.