Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Людзі скакалі ў ваду, ратуючыся ад сілавікоў. Жорсткія затрыманьні пасьля «Маршу адзінства» ў Менску. ВІДЭА

абноўлена

Жорсткае затрыманьне жанчыны на праспэкце Пераможцаў
Жорсткае затрыманьне жанчыны на праспэкце Пераможцаў

У Менску каля Камсамольскага возера спынілася блізу дзясятка аўтазакаў. Адтуль выскачылі байцы ўнутраных войскаў і пачалі хапаць удзельнікаў Маршу адзінства, якія вярталіся ад Палаца Незалежнасьці.

Як бачна на відэа, затрымалі некалькі дзясяткаў чалавек, якія спрабавалі схавацца ў парку Перамогі.

Каб ня трапіць у рукі сілавікоў, некаторыя скакалі ў ваду, паведамляюць чытачы Nexta. Ратавальнікі выцягвалі людзей і чоўнамі перавозілі на другі бераг, каб іх не затрымалі.

Затрыманьні заўважаныя ў раёне праспэкта Пераможцаў, у парку Перамогі, на вуліцы Няміга, на плошчы Свабоды. Іх ажыцьцяўляюць людзі ў цывільным, але ў бронекамізэльках і з дубінкамі. Гэта адбываецца з ужываньнем грубай сілы і часта — у прысутнасьці работнікаў міліцыі ў форме, якія ня ўмешваюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG