Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Маршы адзінства ў Менску прайшла калёна спартоўцаў 


Спартоўцы на дэманстрацыі ў Менску. 30 жніўня.
Спартоўцы на дэманстрацыі ў Менску. 30 жніўня.

Як і 30 жніўня, у калёне на праспэкце Пераможцаў прайшла асобная група з трох дзясяткаў чалавек — яны несьлі плякат «Спартоўцы з народам». Там шмат вядомых атлетаў, ім гукаюць: «Спартоўцы, малайцы!».

У першых шэрагах былі баскетбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі Ягор і Мікіта Мешчараковы, чэмпіён сьвету і Эўропы ў самба Сьцяпан Папоў, рэкардсмэнка сьвету ў кіданьні ядра Надзея Астапчук, чалец зборнай краіны ў трыятлёне Валянціна Зелянкевіч, гандбаліст Канстанцін Якаўлеў, валейбаліст Артур Удрыс ды іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG