Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У вас яшчэ ёсьць шанец стаць на бок дабра»,— Павал Латушка зьвярнуўся да сілавікоў


Павал Латушка
Павал Латушка

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка запісаў відэазварот да тых, хто разганяе мірныя акцыі і затрымлівае людзей, якія пратэстуюць супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалтоўнага ўтрыманьня ўлады.

«Мы ўсе жывём у розных гарадах адной краіны, на суседніх вуліцах, у адных дамах.

Мы ходзім у адныя і тыя ж крамы. Нашы дзеці бавяць разам час на адных і тых жа дзіцячых пляцоўках. Нашы бацькі працуюць разам, сябруюць, радуюцца нашым посьпехам. Мы вырасьлі ў адных і тых жа ўмовах.

Але чаму вы цяпер зьбіваеце, катуеце, хапаеце нас? Многія з нас вашыя сябры, знаёмыя, сваякі, бацькі ўрэшце. Што для вас стала трыгерам таго, што вы цяпер іншыя? Крэдытныя кватэры? Жаданьне прасоўваньня па службе? Прэміі? Зарплаты? Што? Няўжо праз боль, праз пакуты сотняў і тысяч мірных грамадзян вы хочаце ўсё гэта атрымаць?

Перамога ў любым выпадку будзе за народам, вы гэта добра разумееце. Падумайце пра будучыню. Многія вашыя камандзіры і генэралы атрымаюць тэрміны. А вы? Але ў вас яшчэ ёсьць шанец стаць на бок дабра і ў хуткім часе разам з народам адсьвяткаваць перамогу.

Мы не апазыцыя, мы большасьць!» — заявіў Павал Латушка.

Паўла Латушку 17 жніўня звольнілі з пасады дырэктара Купалаўскага тэатру пасьля таго, як ён выказаўся ў падтрымку людзей, якія выйшлі на пратэст супраць фальсыфікацыі выбараў.

Неўзабаве ён увайшоў у прэзыдыюм Каардынацыйнай рады па арганізацыі працэсу пераадоленьня палітычнага крызісу ў Беларусі. На пачатку верасьня ён выехаў за мяжу для сустрэч з палітыкамі Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG