Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чырвоным касьцёле памаліліся за вязьняў і тых, хто зьнік падчас пратэстаў у Беларусі. Фота


У Чырвоным касьцёле Менску вернікі ўсіх канфэсій сабраліся на імшу «за ўсіх, хто цярпіць у вязьніцах, за тых, хто зьнік у апошні час у Беларусі».

Падчас імшы ў Чырвоным касьцёле біскуп Юры Касабуцкі згадваў сёньняшнія жорсткія затрыманьні студэнтаў на вуліцы Карла Маркса ў Менску.

«У краіне людзі са страхам глядзяць на людзей, якія павінны іх абараняць», — казаў сьвятар.

Таксама біскуп Касабуцкі падчас імшы назваў беларускіх жанчын героямі нашага часу.

Вернікі разам памаліліся за вяртаньне ў Беларусь мітрапаліта Кандрусевіча. У парушэньне закону беларускія ўлады не ўпусьцілі яго ў Беларусь.

На сёньняшняй імшы былі замежныя дыпляматы.

Пасьля імшы вернікі выйшлі з Чырвонага касьцёла на працэсію вакол будынку дзеля вяртаньня мітрапаліта Кандрусевіча. Падчас працэсіі вернікі запалілі ліхтарыкі тэлефонаў і прасьпявалі «Магутны Божа».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG