«Міністэрства культуры мае некалькі плянаў, як аднавіць працу Купалаўскага тэатру», — заявіў у эфіры СТВ міністар культуры Юры Бондар.
«Што да Купалаўскага тэатру, сытуацыя асаблівая. Яна небезнадзейная. Міністэрства культуры мае некалькі плянаў, як аднавіць працу Купалаўскага тэатру. Але я думаю, што цяпер, вядома, неабходна пачакаць, супакоіцца, зрабіць высновы з гэтай усёй сытуацыі і вызначыцца з мадэльлю аднаўленьня дзейнасьці Купалаўскага тэатру ў 2020 годзе».
Раней Аляксандар Лукашэнка сказаў у адрас звольненых актораў: «Вы хацелі свабоды? Атрымалі». Юры Бондар лічыць, што, папрацаваўшы без датацыяў дзяржавы, трупа зразумее, «што падтрымка дзяржавы нашаму тэатральнаму мастацтву — гэта аснова сёньня для паўнацэннага функцыянаваньня калектываў».
Ён зазначыў, што дзяржаўныя тэатры атрымліваюць субсыдыю ў сярэднім каля 64%.