Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Я салідарны з тым, што людзі абураныя», — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валер Варанецкі 


Валер Варанецкі падчас сустрэчы з выбарнікамі сваёй акругі
Валер Варанецкі падчас сустрэчы з выбарнікамі сваёй акругі

Падчас сустрэчы з выбарнікамі сваёй акругі 3 жніўня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валер Варанецкі заявіў, што салідарны з пратэстоўцамі, якія абурыліся арганізацыяй сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў.

На сустрэчу з дэпутатам ад Сьвіслацкай акругі № 94 Валерам Варанецкім прыйшлі 150 чалавек. Сустрэча праходзіць у памяшканьні Менскага гарадзкога палацу культуры.

«Людзі мелі права абурыцца тым, як былі арганізаваныя выбары. І людзі маюць права на мірны пратэст. Мы ўсе павінны разумець, што гэтая краіна, гэтая зямля належыць народу. І некалі нашыя продкі абаранялі яе з кроўю, з потам, каб мы жылі на гэтай зямлі будучы гаспадарамі. Народ — крыніца ўлады — мае права вызначаць, як жыць на гэтай зямлі», — сказаў Валер Варанецкі падчас сустрэчы.

Ён заявіў, што «салідарны з тым, што людзі абураныя» і падкрэсьліў, што яны «маюць права сваё абурэньне паказаць дзяржаве».

«На жаль, замест таго, каб з разуменьнем падыйсьці да гэтага, выйсьці на дыялёг, улады паказалі сілу. Быў пяройдзены рубікон. Тая чырвоная рыса, за якую пераходзіць было нельга. Канстытуцыя гарантуе нам павагу да нас, грамадзян. І катэгарычна не дапускае гвалту, катаваньняў», — дадаў дэпутат.

22 жніўня дэпутат Варанецкі заклікаў расьсьледаваць факты гвалту з боку сілавікоў. У сваім Фэйсбуку ён пракамэнтаваў заяву міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева, які падчас сустрэчы зь мітрапалітам Кандрусевічам сказаў, што не даваў «камандаў на жорсткае абыходжаньне зь людзьмі, што на вуліцах, што на шляху канваяваньня, тым больш у месцах утрыманьня».

«Менавіта таму сёньня, не адкладаючы, наша праваахоўная сыстэма, дзяржава ў цэлым павінны апэратыўна даць праўную ацэнку таму, што адбылося», — напісаў Валеры Варанецкі.

Ён падкрэсьліў, што па кожным звароце пацярпелых трэба правесьці належную і старанную праверку адпаведна патрабаваньням закону, і вінаватых павінны прыцягнуць да адказнасьці. Таксама Варанецкі заявіў, што інфармацыя пра парушэньні з боку службовых асобаў органаў унутраных спраў павінна своечасова асьвятляцца ў СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG