«Сучасны мастацкі тэатар» з 3 верасьня спыніў працу на 10 дзён. Менавіта на столькі сутак арыштавалі вядоўцу і актора Дзяніса Дудзінскага.
Пра страйк сучаснага мастацкага тэатру напісаў яго заснавальнік і мастацкі кіраўнік Уладзімер Ушакоў. Ён выклаў фота Дудзінскага з надпісам «#ямыДудинский». Сам Дудзінскі зьяўляецца адным з актораў Сучаснага мастацкага тэатру і грае ў спэктаклі «Дракон», наступны паказ якога павінен быў адбыцца 11 верасьня.
3 верасьня тэлевядоўцу Дзянісу Дудзінскаму прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
Дзяніса Дудзінскага судзілі без адвакатаў. Пра гэта паведамілі ягоныя абаронцы. Таксама нікому не паведамілі, што працэс адбудзецца ў судзе Першамайскага раёну. Раней жонцы Дудзінскага казалі, што ягоную справу будуць разглядаць у судзе Цэнтральнага раёну, дзе яго чакалі адвакаты, жонка і сябры.
Дзяніса Дудзінскага затрымалі 2 верасьня.