2 верасьня ў судах Менску разглядаюць адміністрацыйныя справы супраць затрыманых напярэдадні студэнтаў, якія адзначылі Дзень ведаў пратэстам, а таксама журналістаў, якія асьвятлялі гэтыя несакцыянаваныя акцыі.
Журналістаў фармальна спынялі для праверкі службовых пасьведчаньняў, а пасьля абвінавачвалі ва ўдзеле ў несанкцыянаваных мерапрыемствах.
Праваабаронцам «Вясны» сталі вядомыя першыя выракі.
Студэнты
- Астроўскі Дзьмітры — 15 сутак (Заводзкі суд, судзьдзя А. Асіпчык)
- Бартніцкі Ян — 15 сутак (Фрунзенскі суд, судзьдзя А. Някрасава)
- Шкробава Аляксандра — 15 сутак (Заводзкі суд, судзьдзя А. Някрасава)
- Шукаловіч Аляксей — 12 сутак (Партызанскі суд, судзьдзя Т. Алейнікава)
- Плужнікава Ксенія — 10 сутак (Партызанскі суд, судзьдзя Т. Алейнікава)
- Ярмалкевіч Данііл —10 сутак (Маскоўскі суд, судзьдзя А. Андросава)
- Карзюк Глеб — 8 сутак (Савецкі суд, судзьдзя А. Волк)
- Якутовіч Я. — 5 сутак (Савецкі суд, судзьдзя А. Волк)
- Янушкевіч Віктар — штраф 675 рублёў (Маскоўскі суд, судзьдзя А. Русак)
- Стасевіч Уладзіслаў — штраф 405 рублёў (Савецкі суд, судзьдзя А. Волк)
- Кавальчук Любоў — штраф 270 рублёў (Фрунзенскі суд, судзьдзя А. Млечка)
Сьпіс усіх прысудаў можна пабачыць тут.