Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Крумкачы», якія выйшлі на гульню ў футболках «Мы супраць гвалту!» перамаглі


Гульцы каманды «Крумкачы» перад матчам
Гульцы каманды «Крумкачы» перад матчам

У Менску закончыўся матч 1/ 16 фіналу Кубка Беларусі па футболе паміж камандамі «Крумкачы» і «Дынама» Менск.

Увесь стадыён скандуе «Жыве Беларусь!». «Крумкачы» выйгралі ў «Дынама» (Менск) зь лікам 2:0.

У пачатку «Дынама» увяло мяч у гульню, але «Крумкачы» адмовіліся гуляць далей, сталі і пачалі аплядаваць. Дынамаўцы таксама сталі. Іх падтрымалі трыбуны заўзятараў, якія таксама пляскалі на вачах у АМАП.

Пэрформанс доўжыўся хвіліну, пасьля чаго гульня аднавілася. Палітычных лёнунгаў не было, перадае карэспандэнт Свабоды са стадыёна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG