31 жніўня ў Гомлі затрымалі сябра мясцовай Каардынацыйнай рады Васіля Палякова.
Васіль Палякоў быў у судзе Цэнтральнага раёну Гомля, даведваўся пра лёс затрыманых 30 жніўня. Выйшаў з суду і быў затрыманы міліцыяй. Дзе ён цяпер — невядома.
Удзень 31 жніўня ў Менску супрацоўнікі ДФР таксама затрымалі сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Лілію Ўласаву.
Сем сяброў прэзыдыі Каардынацыйнай рады ўжо раней дапыталі ў Сьледчым камітэце (Максім Знак, Сяргей Дылеўскі, Павал Латушка, Лілія Ўласава і Сьвятлана Алексіевіч, Марыя Калесьнікава). Яшчэ дваім сябрам прэзідыюму — Сяргею Дылеўскаму і Вользе Кавальковай — 25 жніўня прысудзілі па 10 дзён арышту за парушэньне парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў.
Каардынацыйную раду пачаў фармаваць 15 жніўня штаб экс-кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай. Гэта пашыраная працоўная група прадстаўнікоў грамадзтва, якая павінна абмеркаваць і выпрацаваць бясьпечныя і стабільныя мэханізмы для забесьпячэньня трансфэру ўлады.
Аляксандар Лукашэнка 18 жніўня назваў каардынацыйную раду Ціханоўскай спробаю захопу ўлады, пасьля чаго Генпракуратура завяла крымінальную справу за заклікі да захопу ўлады.