Міністар замежных спраў Вялікай Брытаніі Дамінік Рааб асудзіў дзеяньні ўладаў Беларусі, накіраваныя супраць свабоды прэсы. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў «Твітары».
«Беларускія ўлады працягваюць перасьлед Бі-бі-сі, мясцовых і міжнародных СМІ, пазбаўляючы іх акрэдытацыі, [неабходнай] для вядзеньня рэпартажаў зь Беларусі. Я асуджаю гэты відавочны наступ на свабоду прэсы», — заявіў кіраўнік брытанскай дыпляматыі.
29 жніўня стала вядома, што замежных журналістаў і беларускіх журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ, масава пазбаўляюць акрэдытацыі Міністэрства замежных спраў Беларусі.