Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне ў LinkedIn: 12 ІТ-кампаній у працэсе поўнага пераезду зь Беларусі, 59 — частковага


12 ІТ-кампаній знаходзяцца ў працэсе поўнага пераезду зь Беларусі, 59 — частковага. Яшчэ 112 кампаній пачалі шукаць магчымасьці для пераезду.

Такія папярэднія вынікі апытаньня, якое арганізаваў на сваёй старонцы ў дзелавой сацыяльнай сетцы LinkedIn сузаснавальнік і СЕО Iomico Мікалай Мурзянкоў. Гэтымі вынікамі ён падзяліўся з dev.by.

Пытаньне гучыць так: ваша ІТ-кампанія ўжо займаецца рэлакейтам супрацоўнікаў зь Беларусі? Варыянтаў адказу чатыры:

  • так, усіх супрацоўнікаў;
  • так, часткі супрацоўнікаў;
  • так, пачалі шукаць магчымасьць;
  • не, усе застаюцца ў Беларусі.

На гэты момант на пытаньне адказалі амаль 800 чалавек. Варыянт «застаёмся ў Беларусі» абралі 383. Апытаньне працягнецца да канца жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG