Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жаночы марш салідарнасьці ў Менску. Фотагалерэя

абноўлена
29 жніўня ў Менску прайшоў жаночы гранд-марш салідарнасьці, на які выйшла некалькі тысяч жанчын.

Жанчыны сабраліся на плошчы Перамогі а 16-ай гадзіне і рушылі па горадзе. АМАП увесь час спрабаваў перакрыць ім дарогу і разьбіць калёну. Жанчыны прайшлі калёнай ад плошчы Перамогі да плошчы Якуба Коласа і далей праз Камароўскі рынак, вуліцы Харужай, Багдановіча, Сурганава да Акадэміі Навук. На Акадэміі Навук шэсьце скончылася.

Міліцыя затрымала некалькі чалавек, у тым ліку журналістаў Радыё Свабода, якія вялі стрым, і журналіста Белсату. Журналістаў празь некаторы час выпусьцілі.

XS
SM
MD
LG