Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ланцуг салідарнасьці» і затрыманьні на плошчы Незалежнасьці. Фотагалерэя

28 жніўня на плошчы Незалежнасьці ў Менску зноў сабраліся пратэстоўцы. На пляцоўцы перад Чырвоным касьцёлам дзяўчаты ў белым сталі ў «ланцуг салідарнасьці». Хутка на плошчы зьявіліся аўтазакі і АМАП.

АМАП атачыў людзей і ўзяў іх у кола, пачаў затрымліваць хлапцоў. Дзяўчатам сілавікі празь нейкі час далі магчымасьць пакінуць плошчу калёнай. Дзяўчаты, сыходзячы, махалі амапаўцам рукамі і букетамі. Яны пайшлі калёнай па праспэкце Незалежнасьці.

XS
SM
MD
LG