Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На фоне палітычнага крызісу ў Беларусі даляр і эўра пабілі гістарычныя максымумы 


26 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы асноўныя валюты ўпэўнена б’юць гістарычныя рэкорды.

Так, даляр вырас адразу на 4,5 капейкі да 2,6479 рубля, што зьяўляецца абсалютным максымумам. Ранейшы рэкорд датаваны сёлетнім сакавіком, калі амэрыканская валюта падскочыла да ўзроўню 2,6369 рубля.

Эўра даражэе яшчэ больш істотна, на 5,2 капейкі, і каштуе ўжо 3,1283 рубля. Гэта таксама найбольшы паказьнік за ўвесь час існаваньня беларускіх грошай.

Менш істотна ўмацоўваецца расейскі рубель — на 1 капейку да 3,5 за 100 адзінак.

У некаторых банках курс продажу даляра скарыў псыхалагічную адзнаку ў 3 рублі. Па такім курсе амэрыканскую валюту можна набыць у берасьцейскіх філіях “Тэхнабанку” і “Франсабанку”. У Менску курс ніжэйшы, але даляраў у наяўнасьці, як правіла, няма.
Эўра ў згаданых банках Берасьця прадаецца за 3,5 рубля.

Банкі прадаюць валюту нашмат вышэй за лічбы біржавых таргоў. Даляр — ад 2,7 і нават больш чым 2,8 рубля. Эўра ў некаторых абменьніках выстаўлены за 3,3 рубля.

Напярэдадні Нацбанк абавязаў падначаленыя фінансавыя ўстановы забясьпечыць кліентаў неабходным аб’ёмам валюты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG