Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не маўчыце, скажыце сваё слова!». Экс-намесьнік старшыні Канстытуцыйнага суду зьвярнуўся да былых калегаў 


Юрыст Валер Фадзееў
Юрыст Валер Фадзееў

Былы намесьнік старшыні Канстытуцыйнага суду Беларусі (1994–1996) Валер Фадзееў зьвярнуўся да дзейных калегаў.

Ён нагадаў, што браў удзел у падрыхтоўцы Канстытуцыі Беларусі 1994 году, а затым адстойваў яе ў складзе Канстытуцыйнага суду, калі гэтая інстытуцыя па ўзроўні даверу займала самыя высокія месцы.

«За час нашай працы (усяго 2,5 года) мы прызналі часткова альбо цалкам неканстытуцыйнымі каля 20 ненарматыўных актаў — як указы прэзыдэнта, так і шэраг законаў. — Адрозна ад цяперашняй сытуацыі, мы мелі права пачынаць справы з уласнай ініцыятывы. Сёньня грамадзяне ня маюць права наўпрост зьвяртацца ў гэты інстытут канстытуцыйнай скаргі. Вы, па сутнасьці, сталі шырмай, фармальна штампуючы ўсё, што вам даручаюць. Хіба ў гэтым ваша задача?», — пытаецца спадар Фадзееў.

Цяпер найвышэйшы органаў кантролю законнасьці абсалютна не выконвае сваіх функцый, перакананы адзін з колішніх кіраўнікоў Канстытуцыйнага суду.

«Вы бачыце, што адбываецца ў нашай краіне. Народ стаміўся ад гэтай незьмяняльнай улады, ён хоча перамен. Але супраць мірных грамадзян ужываюцца сілавыя меры, ім не даюць магчымасьці выказаць сваю думку, абмяжоўваюць у правах з надуманых прычын, часта відавочна неканстытуцыйных. Лукашэнка праігнараваў волю народу, выказаную ў ходзе выбараў. Паводзіны некаторых сілавых структураў — гэта суцэльныя парушэньні законнасьці, прыніжэньне чалавечай годнасьці», — падсумоўвае Валер Фадзееў.

Ён зьвяртаецца да дзейных судзьдзяў, якія прадстаўляюць найвышэйшы орган канстытуцыйнай законнасьці: «Не маўчыце, скажыце сваё слова, хай улада з вашай дапамогай зробіць правільныя высновы і прыме адзіна магчымае рашэньне — пакуль яшчэ магчыма, мірна сысьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG