840 жыхароў Гомля падпісаліся пад зваротам у гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту з патрабаваньнем распачаць крымінальную справу супраць міліцыі.
Заяўнікі патрабуюць ад сьледчых распачаць крымінальную справу паводле артыкулу 128 КК — злачынствы супраць бясьпекі чалавецтва.
Пад будынкам камітэту сабраліся жыхары гораду, якія трымалі плякаты з партрэтам Аляксандра Віхора, памерлага пасьля затрыманьня міліцыяй пры разгоне пратэстаў супраць несумленных выбараў прэзыдэнта 9 жніўня.