Беларускі музыка лідэр гуртоў BRUTTO, Ляпіс 98 (у мінулым «Ляпіс Трубяцкі») і Drezden Сяргей Міхалок атрымаў званьне заслужанага артыста Украіны.
Аб ўручэньні ўзнагароды абвясьціў прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі на Сафійскай плошчы ў Кіеве на сьвяткаваньні Дня незалежнасьці і ўручыў яе музыку асабіста ў рукі.
Пазьней Міхалок разьмясьціў здымак пасьведчаньня новага званьня ў сваім Фэйсбуку.