Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Іншадумцаў ні ў якім выпадку нельга лічыць „адшчапенцамі“», — мітрапаліт Кандрусевіч


Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

22 жніўня, на ўрачыстай імшы з нагоды фэсту Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выказаўся пра падзеі ў краіне, паведамляе catholic.by.

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі заявіў, што краіна перажывае «нябачаны дагэтуль грамадзка-палітычны крызіс, выкліканы нядаўнімі выбарамі».

«Калі ўлада будзе разумецца і выконвацца як служэньне, то будзе неактуальным стары лацінскі прынцып do ut des — „даю, каб і ты даў“, або „рука руку мые“. Такі карысьлівы спосаб выкананьня ўлады вядзе да яе дыскрэдытацыі», — сказаў мітрапаліт.

Арцыбіскуп сказаў, што згодна з духам Эвангельля і сацыяльнага вучэньня Касьцёла, улада павінна служыць людзям і дбаць пра агульнае дабро ўсіх без выключэньня грамадзянаў.

«У сучасным дэмакратычным грамадзтве нармальнай справай павінна быць розьніца поглядаў, а іншадумцаў ні ў якім выпадку нельга лічыць „адшчапенцамі“ ці ворагамі — гэта шлях да канфрантацыі. Пры гэтым кожная палітычная і грамадзкая сіла павінна служыць не сваім вузкім інтарэсам і выгодам, а ўсяму народу.

Каб гэта адбылося, неабходная перамена сэрцаў. Гэта першы і самы важны крок, які мы павінны зрабіць на шляху да перамен, якіх мы чакаем. Без перамены сэрца ня будзе сапраўднай перамены грамадзтва», — сьцьвердзіў Тадэвуш Кандрусевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG