У Горадні на мітынгу з удзелам Аляксандра Лукашэнкі сілавікі затрымалі некалькі незалежных журналістаў.
Стала вядома, што міліцыянты затрымалі Ірыну Новік, рэдактарку спэцпраектаў рэсурсу Hrodna.life. Яе даставілі ў Ленінскі РАУС.
Затрымалі таксама і ейнага мужа Анатоля Новіка. Абодва былі з дронам на плошчы Леніна падчас мітынгу з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
Абноўлена 16:59. Журналістку Hrodna.Life Ірыну Новік выпусьцілі з РАУС, правялі прафіляктычную размову, тэхніку аддалі, відэа з дрону выдалілі.