Цэнтар Горадні перакрыты, як і раён Фолюш, празь які, як мяркуецца, праедзе Аляксандар Лукашэнка. 22 жніўня ён наведвае Гожаскі палігон.
Плошчу Леніна агарадзілі турнікетамі. На падыходах стаяць людзі ў цывільным адзеньні і ў масках.
На плошчу вялікімі калёнамі заходзяць людзі з чырвона-зялёнымі сьцягамі, сьцягамі БРСМ і прафсаюзу. Куды ім станавіцца, кіруюць людзі на ўваходзе. Некаторыя ўдзельнікі ў кашульках або з налепкамі «За Беларусь».
Паставілі сцэну, гучаць песьні пра Беларусь. Мітынг пад лёзунгам «Любімую не аддамо» пачынаецца а 14-й гадзіне.