Беларуская асацыяцыя журналістаў адрэагавала на ўведзенае ўладамі блякаваньне сайтаў і зрыў выпуску незалежных газэт.
БАЖ лічыць, што ўлады такім чынам спрабуюць блякаваць інфармацыю пра пасьлявыбарчыя пратэсты ў краіне і жорсткі гвалт супраць пратэстоўцаў. Асацыяцыя называе гэтыя дзеяньні ўскоснай цэнзурай і перашкодай законнай дзейнасьці мэдыяў у Беларусі.
Такія дзеяньні ня толькі парушаюць правы журналістаў і СМІ, але і абмяжоўваюць канстытуцыйнае права грамадзянаў краіны на атрыманьне поўнай, праўдзівай і своечасовай інфармацыі, заявіла БАЖ.
Асацыяцыя запатрабавала ад уладаў неадкладна спыніць ціск на прэсу, забясьпечыць бесьперабойны выпуск друкаваных выданьняў, разблякаваць доступ да сайтаў.
У сьпісе, якія перадалі крыніцы парталу Tut.by, дзясяткі заблякаваных сайтаў. Але сьпіс, выглядае, няпоўны. У ім няма ўласна сайту БАЖ, які цяпер таксама недаступны ў Беларусі.
- https://primaries.by
- http://udf.by
- https://masheka.by
- https://progomel.by
- https://pyx.by
- https://tip.by
- https://virtualbrest.by
- http://vkurier.by
- https://015.by/search/
- https://tsepkalo.info
- http://tsepkalo.com
- https://honestby.org
- https://babariko.vision
- https://agitka2020.com
- https://euroradio.fm
- https://opg.ucoz.net
- https://narodny-opros.info
- https://statkevich.org
- http://belarus.regnum.ru
- http://belsat.eu
- http://eurobelarus.info
- http://gazetaby.com
- http://mfront.net
- http://spring96.org/ru/
- http://ucpb.org
- http://www.praca-by.info/index. php/ru/
- http://www.svaboda.org
- http://svaboda2.net
- http://zapraudu.info
- https://bchd.info
- https://belarusinfocus.info/by
- https://belprauda.org
- https://elections2020.spring96.org
- https://flagshtok.info/by
- https://hramada.org
- https://mspring.online/ru/tsikhanouskaja-on-top/
- https://news.vitebsk.cc
- https://www.politnavigator.net
- https://vitebskspring.org
- https://vot-tak.tv
- https://www.moyby.com/news
- https://www. the-village.me/news
- https://zona.media/chronicle/belvybary
- https://by.tribuna.com
Таксама заблякавалі шэраг VPN і проксі-сэрвісаў.