Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цапкала: Мы ня хочам украінскага сцэнару, мы ведаем вынік сваіх выбараў


Валер Цапкала
Валер Цапкала

На прэсавай канфэрэнцыі, якая праходзіць віртуальна на пляцоўцы ZOOM, былы ўдзельнік выбарчай кампаніі Валер Цапкала зрабіў некалькі заяваў.

Ён перакананы, што беларусам трэба працягваць масавыя пратэсты і страйкі, каб улада слабела і любы сілавік ведаў, што існуе супрацьдзеяньне з боку народу і грамадзянскай супольнасьці. Гэта будзе паралізоўваць уладу, дадаў Валер Цапкала.

«Сытуацыя будзе разьвівацца, як італьянскі страйк, калі чыноўнікі будуць старацца не рэалізоўваць некаторых загадаў, напрыклад як падатак на дармаедаў. Ніхто з чыноўнікаў не захоча яго рэалізоўваць, калі Лукашэнка зноў такое прапануе», — мяркуе Валер Цапкала.

На ягоную думку, Беларусь ужо ніколі ня будзе краінай, якой яна была дагэтуль, новаабраным прэзыдэнтам ён лічыць Сьвятлану Ціханоўскую.

«Украінскі сцэнар мы ня хочам рэалізоўваць, там адбылася рэвалюцыя па-за рамкамі электаральнага цыклю. У нас прайшлі выбары, мы ўсе ведаем іх вынік. Мы будзем далей ісьці для легімітызацыі перамогі Сьвятланы Ціханоўскай», — падсумаваў Валер Цапкала, які разам з жонкай і дзецьмі зьехаў зь Беларусі праз пагрозы ў адрас сям’і.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG