Нямеччына паслала мэдычны самалёт па расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага, які знаходзіцца ў рэанімацыі омскага шпіталя. Пра гэта паведамляе DW са спасылкай на прадстаўніка нямецкай няўрадавай арганізацыі. Паводле DPA, самалёт ужо вылецеў зь Нямеччыны ў ноч на пятніцу.
Пералёт арганізаваны на грошы прыватных асобаў. Дапамогу апазыцыянэру гатовы аказаць шпіталь Шарытэ ў Бэрліне.
Аднак, па словах прэс-сакратара палітыка, дактары шпіталя ў Омску не далі дазволу на перавозку палітыка. У прэсавай службе Міністэрства аховы здароўя Омскай вобласьці заяўляюць, што лекары ўсё яшчэ праводзяць кансыліюм.
Раніцай у чацьвер Навальны вяртаўся ў Маскву з Томску. У самалёце, яму стала дрэнна. Борт экстрана пасадзілі ў Омску. Апазыцыянэра накіравалі ў шпіталь.
- Выданьне Baza са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што ў Навальнага разьвіўся ацёк мозгу на фоне ўзьдзеяньня невядомага таксычнага рэчыва. Паводле дадзеных СМІ, мэдыкі пакуль так і не змаглі высьветліць, што стала прычынай стану Навальнага.
- Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявілі пра гатовасьць забясьпечыць Навальнаму лячэньне і бясьпеку на тэрыторыі Эўразьвязу.
- Прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў паабяцаў дапамагчы ў эвакуацыі Навальнага на лячэньне ва ўмовах закрытых межаў, пры наяўнасьці адпаведнага звароту.
- У выніку штаб Навальнага запрасіў дапамогу ў атрыманьні неабходных мэдычных дакумэнтаў для перавозкі, аднак па стане на раніцу пятніцы галоўны ўрач омскага шпіталя іх не выдаваў.
-