Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні прайшоў не дазволены ўладамі мітынг. ФОТА


Мітынг у Горадні
Мітынг у Горадні

Паўтары тысячы чалавек сабраліся на плошчы Леніна ў Горадні 20 жніўня. Нікога не затрымалі.

За некалькі гадзін да пачатку мітынгу ўлады паведамілі, што не даюць на яго дазвол. Пратэстоўцы прыйшлі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, скандавалі лёзунгі. На плошчу заехаў міліцэйскі аўтамабіль. Праз узмацняльнік міліцыянты з машыны паведамілі, што мітынг несанкцыянаваны, людзі пачалі скандаваць «Ганьба».

Пратэстоўцы без апаратуры выступалі з пастамэнта помніка Леніну як са сцэны, дзяліліся сваім досьведам падчас мірных пратэстаў, заклікалі да забастоўкі. Міліцыянты некалькі разоў нагадвалі, што сход недазволены.

Сабраныя скандавалі «Кожны дзень», маючы на ўвазе мірныя сходы.

Прыкладна праз гадзіну мітынг скончыўся. Людзі разышліся. Нікога не затрымалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG