Любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа ўдзельнічаць у выбарах, заявіла Свабодзе Марыя Калесьнікава.
«Паколькі Каардынацыйная рада настойвае на вяртаньні Канстытуцыі Беларусі 1994 году, там застаецца абмежаваньне права балятавацца на пасаду прэзыдэнта двума тэрмінамі. А пакуль дзейнічае Канстытуцыя новага ўзору, такое права ў яго застаецца», — заявіла Свабодзе адна з кіраўніц штабу Сьвятланы Ціханоўскай, сябра Каардынацыйнай рады ў справе транзыту ўлады.