«Мы хочам запэўніць вас, што ў найбліжэйшы час прадставім спрошчаныя працэдуры для людзей, якія хочуць уехаць у Польшчу зь Беларусі», — заявіў прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі, якога цытуе Польскае радыё.
Прэм’ер-міністар падкрэсьліў, што Польшча была адной з краін Эўразьвязу, у якой у 2019 годзе выдалі найбольш візаў грамадзянам Беларусі, і ягоны ўрад хоча працягваць гэтую палітыку.
«Беларуская супольнасьць, якая прыяжджае ў Польшчу, хай гэта будуць студэнты ці сэзонныя рабочыя, вельмі дапамагае польскай эканоміцы. Мы хочам запэўніць вас, што неўзабаве мы прадставім працэдуры спрашчэньня для тых, хто хоча паехаць у Польшчу зь Беларусі, напрыклад далучыцца да працэсу навучаньня ў ВНУ»,— сказаў прэм’ер Маравецкі.
Такое аблягчэньне працэдур уезду для беларусаў у Польшчу чакаецца ў кастрычніку 2020 году.