Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ ня ўмешваецца ў беларускую палітыку, але патрабуе новых выбараў, — МЗС Польшчы


МЗС Польшчы
МЗС Польшчы

Пра гэта заявіў у чацьвер Польскаму агенцтву друку намесьнік міністра замежных справаў Польшчы Павал Яблоньскі.

«Мы патрабуем паўтарэньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі такім спосабам, каб беларускі народ сам мог вырашыць пытаньне сваёй будучыні», — сказаў дыплямат.

Паводле яго, Эўрапейскі зьвяз ня ўмешваецца ў палітычныя справы ў Беларусі, але жадае, каб былі створаныя такія ўмовы, якія дазволяць беларусам самім вырашаць свае палітычныя пытаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG