Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе могуць дапамагчы звольненым, страйкоўцам, пацярпелым. Сьпіc


Belarus - injured in Minsk
Belarus - injured in Minsk

Падтрымка звольненым сілавікам, дапамога рабочым, мэдычная і псыхалягічная дапамога ўсім пацярпелым. Сьпіс ініцыятываў і як да іх зьвярнуцца.

На фоне гвалту з боку сілавікоў, пратэстаў і страйкаў беларусы арганізавалі дзясяткі ініцыятываў дапамогі рабочым, пратэстоўцам, параненым ды іншым. Свабода сабрала зьвесткі пра асноўныя ініцыятывы.

Пошук людзей

Сваякі некаторых затрыманых 9–12 жніўня так і не знайшлі сваіх блізкіх. Для пошуку праграмісты стварылі сайт з базай затрыманых 10–16 жніўня. Паводле Tut.by, невядома прынамсі пра 11 затрыманых.

Фінансавая дапамога

Дапамога рабочым

Фон салідарнасьці нацыянальнага страйкавага камітэту гатовы аказаць дапамогу рабочым-страйкоўцам. Рабочыя, якія фармуюць свой страйкам, паведамляюць у фонд салідарнасьці пра колькасьць страйкоўцаў і памер неабходнай кампэнсацыі.

Таксама рабочыя ды іншыя могуць атрымаць індывідуальную дапамогу ў выпадку звальненьня з палітычных матываў. Пакуль памер кампэнсацыі складае тры сярэднямесячныя заробкі, то бок 1500 эўра.

Дапамогу страйкамам паабяцаў аказаць Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў. http://www.bkdp.org/

Таксама рабочых у страйку падтрымлівае бізнэс. Ужо каля 250 ініцыятываў ад розных кампаній гатовыя падтрымаць рабочых матэрыяльна, таварамі ці забясьпечыць працай.

Дапамога рэпрэсаваным

Фонд салідарнасьці BY SOL#

Аказвае дапамогу звольненым з працы ў выніку палітычных рэпрэсій, а таксама сілавікам, якія звольніліся з органаў. Ад сілавікоў у фонд паступіла ўжо больш за 100 заявак. Таксама сілавікам, якія звольніліся, аказвае дапамогу ініцыятыва Protect Belarus.

Плятформа «Имена»

Гэтая ініцыятыва можа надаць пацярпелым мэдычную дапамогу (лекі, лячэньне і рэабілітацыя).

By_help

Ініцыятыва зьбірае грошы на мэдычныя выдаткі для пацярпелых, на юрыдычную і псыхалягічную дапамогу, а таксама на сплату штрафаў.

Беларускі Дом у Варшаве

Дапамагае пацярпелым ад дзеяньняў сілавікоў.

Честные люди

Пляцоўка ўзаемадапамогі, якая ставіць за мэту зьвязаць між сабой людзей, якім патрэбная дапамога, і тых, хто можа яе арганізаваць. На пляцоўцы можна ня толькі знайсьці фінансавую дапамогу, але і ўладкавацца на працу ці знайсьці магчымасьць перавучыцца і атрымаць новую кваліфікацыю.

Дапамажы.by

Ініцыятыва для сяброў выбарчых камісіяў, якія адмовіліся фальсыфікаваць выбары ці гатовыя расказаць пра фальсыфікацыі.

Support for The Victims of Police Brutality in Belarus

Ініцыятыва скіраваная на неадкладную дапамогу ўсім, хто пацярпеў падчас пратэстаў.

«Добрые люди»

Ініцыятыва накіраваная на дапамогу «людзям, якія сышлі з сыстэмы» — чыноўнікам, настаўнікам і супрацоўнікам сілавых структураў.

Юрыдычная дапамога

Праваабаронцы

Юрыдычную дапамогу, кансультацыі і дапамогу ў пошуку сваякоў аказваюць валянтэры незарэгістраванага праваабарончага цэнтру «Вясна» і Беларускага Хэльсынскага камітэту.

#Адвакатызнародам

Ініцыятыва аказвае юрыдычную дапамогу ўсім, хто пацярпеў ад незаконных дзеяньняў праваахоўнікаў, ня згодны з адміністрацыйнымі пастановамі суду, каму патрэбная абарона сваіх правоў ці правоў блізкіх.

Таксама юрысты сабралі памяткі для скаргаў на дзеяньні сілавікоў ды іншыя карысныя парады.

Мэдычная дапамога

Да мэдычнай дапамогі пацярпелым ад гвалту спрычыніліся дзясяткі прыватных клінік і ініцыятываў. Дапамогу гатовыя аказваць як цэнтры, так і асобныя мэдыкі. Гэта паслугі дантыстаў, хірургаў, плястычных хірургаў і лекараў іншых профіляў. Поўны сьпіс можна глядзець тут. https://probono.by/medicine/

Да мэдыкаў далучыліся і псыхолягі, неабходную падтрымку надаюць як мэдычныя цэнтры, так і асобныя спэцыялісты. Сьпіс кантактаў можна глядзець тут. https://probono.by/psychology/

Іншыя ініцыятывы

За апошні дзень у Беларусі паўсталі дзясяткі іншых прыватных ініцыятываў. Вэтэрынарныя клінікі прапануюць дагледзець жывёлаў, аўтасэрвісы – адрамантаваць аўтамабіль, прапануюць таксама адрамантаваць ровар ці паглядзець за дзецьмі.

ІТ-спэцыялісты запусьцілі ініцыятыву для тых, каго звольнілі з дзяржорганаў ці хто звольніўся сам і хоча засвоіць Front-end распрацоўку. Для пачатку навучаньня трэба запоўніць анкету і выканаць невялікае тэставае заданьне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG