Міністар Уладзімер Каранік выйшаў да пратэстоўцаў, якія сабраліся каля Міністэрства здароўя патрабаваць яго адстаўкі. Людзі задавалі яму жорсткія пытаньні пра тых, хто пацярпеў ад гвалту сілавікоў. У выніку Каранік зьбег ад людзей пад крыкі «Ганьба!»