Тут выступіла Марыя Калесьнікава. Яна сказала пра салідарнасьць і стварэньне каардынацыйнага камітэту, у які могуць увайсьці прадстаўнікі прадпрыемстваў.
Людзі трымаюць плякаты «Праўду», «Пакажыце людзям праўду», бел-чырвона-белыя сьцягі.
Юлія Мацука з АНТ распавяла, што ўпершыню калектыў выйшаў на страйк пятніцу, іх было няшмат.
«Але сёньня нас спачатку было 30 чалавек, колькі цяпер, я ня ведаю. Нас пачалі звальняць. У суботу мне пазваніў кіраўнік і сказаў, што я звольненая і мяне ня пусьцяць. Гэта гвалт над нашай пазыцыяй, гвалт з нас. Ёсьць тыя, хто звыкся і ня хоча нічога мяняць. Што будзе з тымі, хто застаўся, я ня ведаю. Калі нас будзе выходзіць больш, то цалкам магчыма, што выйдуць усе».