Пра гэта паведаміў апэратар Белтэлерадыёкампаніі Мікіта Шпак. Збор працягваецца. У гэты момант з рэдакцыямі сустракаецца кіраўнік Іван Эйсмант.
Паводле ўдзельнікаў сустрэчы, ён прапануе звальняцца тым, каму нешта не падабаецца.
У некаторых журналістаў ужо не працуюць пропускі, і яны ня могуць трапіць у будынак праз турнікет. Мікіта Дзяменцьеў з аддзела рэпартэраў кажа, што яго не пускаюць у будынак.
Апэратар Дзяніс Сакалоўскі расказаў Свабодзе, што апэратары АТН прыходзяць на працу, але не выяжджаюць на здымкі.
Перад сядзібай БТ зьбіраюцца пратэстоўцы. Прысутныя, у тым ліку і работнікі БТ, скандуюць «Выходзь!» у адрас Івана Эйсманта.
Больш людзей у натоўпе перад будынкам – супрацоўнікі БТ, гэта каля 150 чалавек. Пра гэта Свабодзе сказаў гукарэжысэр Аляксандар Мухамэдаў.