Вучэньні пройдуць з 17 да 20 жніўня на вайсковых палігонах каля Баранавічаў, Астраўца і Горадні.
Сярод іншага 103-я паветрана-дэсантная брыгада брыгада, якая базуецца ў Віцебску, «адпрацуе пытаньні ўзмацненьня ўчасткаў дзяржаўнай мяжы», паведаміла на сваім сайце Міністэрства абароны.
15 жніўня ў выпуску навінаў на БТ Лукашэнка назваў сытуацыю на заходніх межах напружанай і заявіў, што дасьць даручэньне перакінуць зь Віцебску ў Горадню паветрана-дэсантную брыгаду.
«Ідзе эскаляцыя і нарошчваньне вайсковага кампанэнту на гэтых тэрыторыях. Спакойна за гэтым назіраць мы ня можам. І калі раніцай я слухаў даклад начальніка Генштабу, я заўважыў, што нашых вайскоўцаў таксама турбуе гэтая праблема», — сказаў Лукашэнка.
На тэлеканале «Беларусь-1» згадалі пра перакідваньне амэрыканскіх жаўнераў на базы паблізу беларускай мяжы.
Згаданая там база ў мясцовасьці Драўска Паморска знаходзіцца, аднак, каля нямецкай мяжы, на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора.