Калёна, да якой далучыліся рабочыя з МАЗа, выйшла на Партызанскі праспэкт і рухаецца ў кірунку цэнтру.
Два супрацоўнікі Міністэрства замежных справаў выйшлі на пікет
Яны заклікаюць сілавікоў «спыніць генацыд», ня біць ляжачых, бездапаможных, дзяцей, жанчын і старых; расьсьледаваць факты «беззаконьня і судовага свавольства».
Кіраўнік Эўрапейскай рады склікае саміт, каб абмеркаваць сытуацыю ў Беларусі
«Народ Беларусі мае права самастойна прымаць рашэньне аб сваёй будучыні і свабодна выбіраць свайго лідэра», — напісаў Шарль Мішэль у Twitter.
Ён асудзіў гвалт у дачыненьні да ўдзельнікаў акцыяў пратэсту і дадаў, што ЭЗ працягвае сачыць за сьведчаньнямі магчымага расейскага ўмяшаньня ў сытуацыю ў Беларусі.
Эўрапейская рада – гэта вышэйшы палітычны орган ЭЗ, які складаецца зь лідэраў дзяржаў і ўрадаў краін-чальцоў Эўразьвязу.
Проста Менск, проста від з вакна на Партызанскім праспэкце
Страйкуюць каля 130 чалавек дзяржаўнага прадпрыемства «Белэнэргасеткапраект», яны прыйшлі да будынку АНТ
«Дыджэй пераменаў» расказаў, што ў карцары яго біў намесьнік міністра Барсукоў
Улад Сакалоўскі — адзін з дыджэяў, якія ўключылі песьню «Перамен!» на афіцыйным мітынгу 6 жніўня, за што атрымаў 10 сутак арышту на Акрэсьціна — расказаў «Нашай ніве», што ў карцары яго зьбіваў намесьнік міністра ўнутраных справаў Аляксандар Барсукоў.
Паводле Сакалоўскага, на трэці дзень зьняволеньня да яго прыходзіў «нейкі начальнік».
«Мне крыкнулі: тварам да сьцяны! Начальнік мне кажа: „Уключыў музыку? Перамен хацеў? Столькі людзей выйшла на вуліцы, столькі крыві праз вас! Ну, рыхтуйся, сядзеш гадоў на 10“. Двойчы ўдарыў ён мяне і выйшаў. Выходзячы, сказаў: „Чаго гэта ён тут як у санаторыі? Зрабіце як трэба“. Пасьля гэтага ложак перасталі адкідваць, абдула халодным паветрам. Было вельмі холадна», — расказаў ён.
Пасьля выхаду Ўлад Сакалоўскі пазнаў у гэтым начальніку Аляксандра Барсукова, намесьніка Караева. Барсукоў прыяжджаў пад турму ў ноч на 14 жніўня, запэўніваў людзей, што ў камэрах нікога ня б’юць і не катуюць.
На момант выхаду публікацыі Свабодзе не ўдалося атрымаць камэнтар ў Міністэрстве ўнутраных справаў.
«Мяне зьбівала жанчына», — 23-гадовы хлопец расказаў пра катаваньні ў міліцыі
23-гадовага Аляксея Еліфірэнку затрымалі ўвечары 12 жніўня каля станцыі мэтро «Пушкінская». За ноч яго зьбівалі ў аўтазаку, у РУУСе, у турме на Акрэсьціна.
Аляксею пашанцавала, праз траўму нагі яго забралі ў хуткую, а са шпіталя яго адпусьцілі дадому. Хлопец разам са сваёй сястрой, якая раней працавала ў сыстэме аховы правапарадку, пагадзіліся пагаварыць з журналістамі Радыё Свабода і расказаць пра тое, як адбываюцца катаваньні.
«Ганаруся!» Ціма Беларускіх пра ўчорашні Марш Свабоды
Менскі сьпявак Ціма Беларускіх падтрымаў на Instagram мірных пратэстоўцаў, якія ўчора прайшлі па вуліцах сталіцы і іншых гарадоў, а потым сабраліся на галоўных плошчах і выказалі сваю нязгоду з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў.
Калёна прыпынілася каля прахадной падшыпнікавага заводу. Але адтуль ніхто да іх не далучыўся.
Калёна рабочых каля мэтро «Партызанская»
Карэспандэнт Свабоды пагаварыў з супрацоўніцай АНТ пра тое, чаму далучылася да забастоўкі
«Мы выйшлі, бо нязгодныя з тым, што адбываецца ў краіне, — кажа яна. — Спрабавалі размаўляць з кіраўніцтвам, каб зьмякчыць палітыку на тэлеканале, але нічога не мяняецца. Мы зразумелі, што дыялёг немагчымы. Зразумелі, што толькі забастоўкай можам паўплываць на тое, што адбываецца».
Цяпер, па яе словах, 25 чалавек падпісалі агульны ліст з патрабаваньнямі, але на канале працуе каля 280 чалавек. Шмат хто, кажа яна, звольніўся яшчэ раней.
Яна тлумачыць, чаму супрацоўнікі могуць баяцца далучацца да забастоўкі. Напрыклад, яна будуе жытло і падпісала абавязальніцтва не звальняцца цягам 5 гадоў. Калі яна звальняецца, то будзе абавязаная выплаціць камэрцыйны кошт жытла.
«Але момант, калі гэтыя абавязальніцтвы ня маюць ужо аніякага значэньня, наступіў, — кажа жанчына. — Хаця я думаю, шмат у каго такая ж сытуацыя».
Тым часам пад АНТ працягваецца акцыя.
Работнікі маторнага заводу далучаюцца да калёны дэманстрантаў
Падборка перадавіц замежнай прэсы
Лукашэнка рабочаму на МЗКЦ: «Апусьці тэлефон, я кажу!»
Стужкавыя чорна-белыя фота зь Менску 16 жніўня
Аўтарка: Яўгенія Сьцяклова
Страйкуюць каля 10 супрацоўнікаў АНТ
Яны выйшлі з плякатам «АНТ за свабоду слова».
Лукашэнка заявіў, што разьбярэцца з праціўнікамі: Проста трэба патрываць
Наведваючы Менскі завод колавых цягачоў Лукашэнка сказаў, што ўлада ў Беларусі ніколі не ўпадзе, перадае БелТА. «Яны [праціўнікі дзейнай у Беларусі ўлады] людзей атруцілі сацсеткамі. І ў некаторых склалася меркаваньне: усё, улады няма, улада пала. Улада ніколі не ўпадзе. Вы мяне ведаеце. А зь імі мы разьбяромся. Проста трэба пацярпець», — заявіў Лукашэнка.
На заводзе «Атлянт» рабочым пагражаюць звальненьнем, калі яны выйдуць на забастоўку
«Гроднажылбуд» заявіў пра страйк
На БелАЗе працоўныя ходзяць па цэху калёнай і крычаць «Жыве Беларусь»