Родным памерлага ў Гомлі пасьля затрыманьня падчас пратэстаў Аляксандра Віхора аддалі заключэньне аб яго сьмерці — з фармулёўкай «прычына высьвятляецца», расказвае Tut.by.
Заўтра Аляксандра будуць хаваць.
13 жніўня, са слоў сястры памерлага Вольгі, сьледчы паведаміў сям'і, што Аляксандар памёр ад перадазаваньня. Родных такая заява шакавала: кажуць, Саша нават не курыў. Цяпер сваякі Аляксандра патрабуюць завесьці крымінальную справу па факце сьмерці хлопца.
Маладога чалавека затрымалі ў Гомлі 9 жніўня, калі ён ехаў да сваёй дзяўчыны. З таго часу родныя шукалі сына некалькі дзён, але так і не змаглі атрымаць ніякай інфармацыі.