Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як разьвітваюццца з Аляксандрам Тарайкоўскім. ФОТАРЭПАРТАЖ, АБНАЎЛЯЕЦЦА

абноўлена
15 жніўня ў Менску разьвітваюцца з Аляксандрам Тарайкоўскім — пратэстоўцам, які загінуў падчас разгону дэманстрацыі каля «Пушкінскай» станцыі мэтро 10 жніўня.

А 12-й гадзіне ля мэтро “Пушкінская” людзі зладзілі хвіліну маўчаньня. Машыны спынілі сігналіць. Плошча заціхла. Пасьля хвіліны маўчаньня людзі пачалі скандаваць: “Не забудзем! Не даруем”. Людзей ужо некалькі тысяч, -- перадае карэспандэнт Свабоды.

Тым часам ля мэтро Пушкінская, дзе праходзіць грамадянская трызна па Тарайкоўскаму, людзей паболела, ужо каля тысячы чалавек – перадае карэспандэнт Свабоды.

У рытуальную залю на вуліцы Альшэўскага ў Менску прывезьлі труну зь целам Аляксандра Тарайкоўскага. Пакуль зь ім разьвітваюцца толькі сваякі. Людзей на вуліцы паболела, да адной тысячы. Людзі зьбіраюць грошы ў падтрымку сям’і загіблага.

Людзі стаяць ля будынку з кветкамі, вянкамі, плякатамі і бела-чырвона белымі сцягамі, ёсьць адзін сьцяг дзяржаўны. З палітыкаў тут заўважны Ўладзімер Някляеў з жонкай Вольгай.

XS
SM
MD
LG