Перад Домам ураду стаў ланцуг з 14 салдатаў унутраных войскаў і 2 камандзіраў у зялёнай форме, у касках і з шчытамі. Сюды дайшла калёна рабочых МТЗ.
Да сілавікоў падышлі дзяўчаты з кветкамі. Амапаўцы кажуць, што ня будуць біць людзей.
Адбываецца братаньне, перадае карэспандэнт Свабоды. Потым колкасьць салдатаў вырасла да 30, інцыдэнтаў няма.