ВІЦЕБСК. Людзі рушылі на чыгуначны вакзал
Віцябляне не дачакаліся, калі да іх выйдуць улады. Сумесна вырашылі сабрацца ў нядзелю. Частка людзей рушыла да гарвыканкаму. Частка — падтрымаць чыгуначнікаў і мэдыкаў, якія выйшлі ў іншых частках гораду.
З гарвыканкаму да гараджан таксама ніхто не выйшаў. Вялікай калёнай людзі рушылі на чыгуначны вакзал. Людзі скандуюць «Свабоду», «Сыходзь», «Жыве Беларусь!»
У Віцебску на мост мэталістаў каля чыгуначнага вакзала выйшлі чыгуначнікі.
Перад мітынгоўцамі ля Дому ўраду выступіў паэт Уладзімер Някляеў
Перад мітынгоўцамі на плошчы Незалежнасьці ў Менску выступіў паэт і палітык Уладзімер Някляеў, які ня выключыў правакацыі з боку сілавікоў і прапанаваў прайсьці маршам па цэнтральных вуліцах горада. Але ўдзельнікі яго не падтрымалі.
Каля помніка Леніну вышыхтываліся паўсотня спэцназаўцаў, якія назіраюць за тым, што адбываецца. Дэманстранты патрабуюць на размову «мэра» – раней прэм’ер-міністар тракатарабудаўнікоў праігнараваў.
Пад гомельскім СІЗА бацькі патрабуюць вызваленьня дзяцей
З гомельскага сьледчага ізалятару ўчора пачалі адпускаць затрыманых на акцыях. Сёньня тут сабраліся бацькі і патрабуюць вызваленьня ўсіх арыштаваных. Яны распавядаюць свае гісторыі, большасьць якіх — падобныя: зьбіцьцё супрацоўнікамі АМАП, перанаселенасьць камэр, брак любой інфармацыі.
З ранку затрыманых адпускаюць невялікімі групамі, па 5 чалавек. Адміністрацыя СІЗА не дае ніякай інфармацыі — калі і каго выпусцыць.
ГОРАДНЯ: старшыня гарвыканкаму Мечыслаў Гой размаўляе з пратэстоўцамі
Ля дому ўраду дзяўчаты кінуліся адбымаць салдат унутраных войскаў
Гурт БИ-2 запісалі зварот у падтрымку беларусаў
Менск: ля Дому ўраду дэманстранты скандуюць «Сьвета — прэзыдэнт!»
Дэманстранты на плошчы Незалежнасьці скандуюць: «Сьвета — прэзыдэнт!» Яны маюць на ўвазе Сьвятлану Цінахоўскую, якая цяпер знаходзіцца ў Літве, а ЦВК прызнаў пераможцам выбараў Аляксандра Лукашэнку. Ад ЦВК і ўраду да пратэстоўцаў ніхто не выйшаў, перадае карэспандэнт Свабоды.
ГОРАДНЯ: Пратэстоўцы сабраліся на плошчы Леніна
З турмаў вызвалілі 16 мэдыкаў
«Міністэрства аховы здароўя сумесна з МУС правялі працу дзеля вышуку ў месцах часовага ўтрыманьня і вызваленьня затрыманых работнікаў сыстэмы аховы здароўя». 16 чалавек вызваленыя. «Частка з нашых калегаў пачала працаваць», — расказалі ў прэс-службе міністэрства. На гэты момант сярод затрыманых няма работнікаў сыстэмы аховы здароўя.
Працоўныя «Беларуськалію» і МТЗ патрабуюць адказаў ад чыноўнікаў. УЖЫВУЮ
Сёньня працоўныя ТАА «Беларуськалій» заклікалі кіраўніцтва прадпрыемства і гораду прыйсьці да ўваходу ў будынак і адказаць на іхныя пытаньні. Яны патрабуюць спыніць свавольства праваахоўных органаў. Таксама на вуліцу выйшлі і працоўныя МТЗ.
Рабочыя МТЗ дайшли да Дому ўраду
Дэманстранты МТЗ і тыя, хто далучыўся да іх на праспэце Незалежнасьці, выйшлі на плошчу Незалежнасьці, да помніка Леніна. Там там іх чакалі іншыя. Карэспандэнт Свабоды Алег Грузьдзіловіч ацэньвае колькасьць удзельнікаў мітынгу у больш за 10 тысяч чалавек. Міліцыі на плошчы няма.
«Выходзь», «Размаўляй!», «Лічы галасы!», «Мы за мір!» «Жыве Беларусь», – крычаць пратэстоўцы ля Дома ўраду. Адтуль ніхто не выходзіць.
Перад Домам ураду выйшаў ланцуг з 30 салдат унутраных войскаў і 2 канадзіраў у зялёнай форме, у касках і са шчытамі. Да іх падышлі дзяўчаты з кветкамі. Амапаўцы кажуць, што ня будуць біць людзей. Адбываецца братаньне.
Міліцыянты пішуць заявы на звальненьне і публікуюць у сацсетках
Сёньня намесьнік начальніка страявой часткі факультэту міліцыі маёр міліцыі Аляксей Собаль апублікаваў у Інстаграме заяву на звальненьне.
Яшчэ адна публікацыя ў Інстаграме: