«Нам не патрэбна бойка. Не патрэбна вайна», — старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава зьвярнулася да беларусаў.
Яна заявіла, што Аляксандар Лукашэнка «пачуў думку працоўных калектываў і даручыў разабрацца па ўсіх фактах затрыманьняў, якія адбыліся ў апошнія дні, і цяпер ідзе інтэнсіўная праца ў гэтым кірунку.
Ужо на вечар сёньняшняга дня адпусьцілі больш за тысячу чалавек пад абавязаньні ня ўдзельнічаць у несанкцыянаваных акцыях, а непаўналетніх перадалі пад расьпіскі бацькам».
Калі арыентавацца на ранейшыя афіцыйныя лічбы, дык за кратамі застаюцца сама меней 6 тысяч чалавек, затрыманых падчас пратэстаў.
Гісторык Аляксандар Пашкевіч абверг словы Качанавай, што яго і іншых затрыманых вызвалілі пад абавязаньне няўдзелу ў несанкцыяваных акцыях.