Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліттэхноляга Шклярава трымаюць у СІЗА Менску «ва ўмовах катаваньняў», — адвакат


Віталь Шкляраў
Віталь Шкляраў

Паліттэхноляг Віталь Шкляраў, арыштаваны па абвінавачваньні ў арганізацыі масавых беспарадкаў, утрымліваецца ў СІЗА ў Менску фактычна ў катавальных умовах.

Пра гэта расказаў расейскаму выданьню «Новая газета» ягоны адвакат Максім Гашынскі.

Шклярава затрымалі яшчэ да 9 жніўня.

У СІЗА адсутнічае гарачая вада, памыцца можна адзін раз на тыдзень. Забаронена перапіска, у СІЗА нельга перадаваць кнігі. Шкляраў расказаў, што яго разьдзелі дагала і паставілі на 6 гадзінаў у так званы «стакан» — пакой памерам мэтар на мэтар.

У камэры Шклярава пэрыядычна наведваюць людзі, відавочна зьвязаныя са спэцслужбамі, і праводзяць зь ім размовы без абаронцы, пра зьмест якіх яму расказваць забаронена. Начамі ў СІЗА на поўную гучнасьць уключаюць савецкую музыку, ад чаго Шкляраў ня можа спаць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG