12 жніўня сотні людзей каля турмы на вуліцы Акрэсьціна спрабуюць атрымаць інфармацыю пра затрыманых. Перадачы не прымаюць, нават ваду. Паводле сьведчаньняў тых, каго адпусьцілі, вязьняў ня кормяць і трымаюць па 30-40 чалавек у камэрах, якія разьлічаныя на 15.