Валянтэры праваабарончага цэнтру «Вясна» 11 жніўня працягвалі маніторыць суды ў Менску і некаторых рэгіёнах. З учорашняга дня ў розных гарадах Беларусі працягваецца практыка судоў проста ў ізалятарах і турмах.
Менск
Валянтэры «Вясны» зь менскіх судоў паведамляюць наступныя вядомыя вынікі:
- Назіральніца Марта-Дарыя Клінава — 15 сутак, арт. 17.1, 23.4 КаАП, суд Кастрычніцкага раёну, судзьдзя Рудэнка;
- Перакладчыца Ганна Шамко — штраф 1134 рублі, суд Кастрычніцкага раёну;
- Натальля Дзянісава — штраф 810 рублёў, суд Кастрычніцкага раёну, судзьдзя Лаўрыновіч;
- назіральнік Аляксандар Лускін — 25 сутак арышту, арт. 23.4, 17.1 КаАП, суд Партызанскага раёну, судзьдзя Кочык;
- Дзьмітры Бахановіч — 25 сутак, арт. 17.1 і 23.4 КаАП за 9 жніўня, суд Партызанскага раёну;
- Дзьмітры Іваноў — 20 сутак арышту, арт. 23.4, 17.1 КаАП, суд Партызанскага раёну, затрыманы 9 жніўня ўвечары каля выбарчага ўчастку;
- Аляксандар Фялюта — 10 сутак арышту; суд Ленінскага раёну, затрыманы 11 жніўня за акцыю на пуцях у мэтро. Станіслаў Івашкевіч — штраф 810 рублёў (журналіст «Белсату», паведаміла БАЖ).
Магілёў
Судовы канвэер 11 жніўня працягваецца і ў Магілёве. Усіх затрыманых падчас акцый пратэсту судзяць проста ў памяшканьні ізалятара. Суды праходзяць фактычна ў закрытым рэжыме, усіх судзяць па ч. 1 арт. 23.34 КаАП.
«Вясьне» вядомыя наступныя вынікі судоў:
- М. Бабічаў — 15 сутак,
- А. Кавалёў — 10 сутак,
- І. Рудніцкі — 15 сутак,
- К. Жыланоў — 10 сутак.
Бабруйск
- Галіна Смірнова — суд аб’явіў перапынак да 20 жніўня, актывістку адпусьцілі на волю;
- Андрэй Абрамовіч — штраф 540 рублёў.
Ворша
- Кацярына Гарэлікава — штраф 675 рублёў па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі 9 жніўня;
- Аляксандар Гарэлікаў — 7 сутак арышту па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі 9 жніўня;
- Аляксандар Школьнікаў — суд адправіў справу на дапрацоўку 10 жніўня.
Жодзіна
Там адбываецца судовы канвэер, у якім бяруць удзел судзьдзі з навакольных гарадоў і некалькіх раённых судоў Менску. Вядома, што 10 жніўня ў Жодзіне асудзілі 20 чалавек. У асноўным затрыманых мужчын асудзілі на 10 сутак. Вядома, што 5 чалавек адпусьцілі на волю. Невядома, якія прозьвішчы асуджаных і ў чым канкрэтна іх абвінавацілі.
Па інфармацыі валянтэраў «Вясны», там усіх судзяць па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Калі чалавек прызнае віну, яго адпускаюць. Тыя, хто выйшаў з ізалятара, паведамляюць пра вельмі дрэнныя ўмовы ўтрыманьня.