Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сайце БелТА апублікавалі, выдалілі і зноў апублікавалі відэа пра затрыманьне «правакатараў»


БелТА
БелТА

На сайце дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА а 15.24 апублікавалі відэазапіс затрыманьня «правакатараў». Потым відэазапіс зьнік, але праз паўгадзіны зьявіўся зноў з розьніцай у тры хвіліны ад першай публікацыі.

На відэа бачна, што некалькі маладых людзей ляжаць на зямлі каля нейкай высокай белай агароджы са зьвязанымі за сьпінай рукамі. Усе яны маюць прыкметы зьбіцьця.

Асобна камэра фіксавала татуяваньні на целе аднаго з затрыманых. Двое маладых людзей сказалі, што яны грамадзяне Расеі і што яны прыехалі ў Беларусь нібыта з турыстычнай мэтай.

Відэазапіс таксама распаўюдзіў афіцыйны тэлеграм-канал БелТА.

Адзін з затрыманых, адказваючы на пытаньне аб месцы жыхарства, сказаў: «Расея, горад Цьвер».
«Што вы тут робіце?» — «Адпачываў. З турыстычнай мэтай прыехаў у Менск».
«Я таксама з Расеі», — дадае яшчэ адзін затрыманы. — «Прыехаў у санаторый сёньня, адпачываў з сябрам».
«Які санаторый?» — «Журавушка».

У яшчэ аднаго затрыманага голас за кадрам запытвае:«Колькі разоў асуджаны?». Затрыманы адказвае ціха, але падобна, што ён адказвае «12» і ўдакладняе, што быў асуджаны паводле некалькіх артыкулаў — 208, 26, 205. Але незразумела, згодна зь якім Крымінальным кодэксам — Расеі ці Беларусі.

Яшчэ адзін затрыманы кажа, што бачыў, як некаторыя мужчыны кідалі каменьне, а «пасьля таго празь дзьве хвіліны забег АМАП і ўсіх скруцілі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG