Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Каля 100 камісій ужо апублікавалі сумленныя вынікі». Сумленным чальцам выбаркамаў абяцаюць абарону


Выбарчы ўчастак у Магілёве
Выбарчы ўчастак у Магілёве

Супольнасьць «Сумленныя людзі» — аб’яднаньне з мэтай абараніць права голасу — зьвярнуліся да ўсіх чальцоў выбарчых камісій.

«Калі вы ня згодныя з падлікам на ўчастках — не маўчыце! Ад вас залежыць будучыня краіны. Публічна паведамляйце аб парушэньнях, ня бойцеся быць з народам».

Паводле «Сумленных людзей», каля ста камісій па ўсёй краіне ўжо апублікавалі сумленныя вынікі, у якіх перавага галасоў на баку Сьвятланы Ціханоўскай, паводле супольнасьці, уражвае.

«Сумленныя людзі» просяць сяброў участковых камісій, якія не сталі ўдзельнічаць у фальсыфікацыях, сутыкнуліся з ціскам і прымусам, якія выказваліся, але не змаглі перашкаджаць фальсыфікацыі, зьняць на відэа ці запісаць сваё меркаваньне і даслаць па інтэрнэце.

«Мы забясьпечым вам абарону і выкарыстаем дадзеныя асаблівага меркаваньня для аднаўленьня справядлівасьці». - гаворыцца ў звароце «Сумленных людзей».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG