Дзяржаўныя СМІ: затрымалі каардынатараў і спонсараў пратэстаў
У Менску затрымалі каардынатараў масавых беспарадкаў, паведаміла БелТА. Адзін зь іх кіраваў дзеяньнямі траіх паплечнікаў з 18-га паверху гатэлю «Беларусь». А тыя трое кіравалі сотнямі, перадае агенцтва.
Былы прэм’ер-міністар Украіны Яцанюк: «Трэба паапладаваць беларускаму народу»
Сьцісла
- Пуціну выгадна, каб Лукашэнка прымяніў сілу. Пуціну выгадна, каб у Лукашэнкі рукі былі ў крыві.
- Для Ўкраіны, як і для Беларусі, самае важнае — каб быў не прарасейскі прэзыдэнт, не праўкраінскі прэзыдэнт, а прабеларускі прэзыдэнт.
- Слабы нелегітымны беларускі прэзыдэнт — гэта самы кароткі шлях для Пуціна, каб завяршыць фармаваньне саюзнай дзяржавы на ўмовах Пуціна.
- Слушны выхад сёньня для Беларусі і для самога Лукашэнкі ёсьць толькі адзін. Яго практычна немагчыма дасягнуць, але гэта адзіны слушны выхад. Гэта паўторныя прэзыдэнцкія і адначасна парлямэнцкія выбары
«Свабодныя людзі — браты». Акцыя салідарнасьці перад амбасадай Беларусі ў Варшаве. ФОТА
Перад будынкам амбасады Беларусі ў Варшаве 11 жніўня прайшла акцыя салідарнасьці зь беларускім народам, арганізаваная групай палякаў.
Адзіночны пікет ля аддзяленьня беларускай амбасады ў Казані. ФАТАФАКТ
Амаль гадзіну прастаяў у адзіночным пікеце з плякатам «Ганьба нелегітымнай уладзе!» каля аддзяленьня пасольства Рэспублікі Беларусь у Казані актывіст і сацыёляг Іскандэр Ясавееў.
Амэрыканскія палітыкі пра Лукашэнку: «Гэта ня дзеяньні лідэра, упэўненага ў сумленнай перамозе на выбарах»
Палітычныя дзеячы ЗША выступілі з заявамі, якія асуджаюць дзеяньні ўладаў Рэспублікі Беларусь у дачыненьні да ўдзельнікаў пратэстаў.
Як хапалі людзей ля месца гібелі ўдзельніка акцыі пратэсту. ШМАТ ФОТА
11 жніўня менчукі несьлі кветкі на месца на вуліцы Прытыцкага ў Менску, дзе ноччу загінуў дэманстрант. Аднак АМАП іх разагнаў.
Трэці дзень пратэстаў у Беларусі. Галоўнае. Фота, відэа
Найбольш масавыя пратэсты праходзяць у сталіцы, але выступы, сутыкненьні і разгоны адбываліся і ў Асіповічах, Берасьці, Ваўкавыску, Горадні, Жабінцы, Лідзе, Нясьвіжы, Ракаве, Фаніпалі.
Сілавікі страляюць па вокнах машын з пасажырамі
Што кажа прыбіральшчыца ў мэтро, якой даводзіцца прыбіраць кроў
Відэа затрыманьняў у Нясьвіжы
«Наша Ніва»: у Жабінцы кінулі «кактэйль Молатава» ў АМАП
Менск: Серабранку «зачышчаюць» па дварах, з Уручча сілавікі паехалі на Новую Баравую, а ў Каменнай Горцы стралялі па вокнах
«Наша Ніва» перадае, што сілавікі «зачышчаюць» двары вакол месца сутычак у Серабранцы, дзе людзі спрабавалі збудаваць барыкаду. Сілавікі, якія зьбівалі дэманстрантаў, выскоквалі з цывільных машынаў. Паводле выданьня, «ужо 4 гадзіны нешматлікія пратэстоўцы гуляюцца ў кошкі-мышкі з АМАПам», а затрыманых было няшмат.
Чытач Tut.by паведамляе, што на вуліцы Нёманскай АМАП забягаў у пад’езды — людзі з вокнаў крычалі «Ганьба», у адказ сілавікі пачалі страляць па вокнах, былі чуваць выбухі ў пад’ездах.
Сілавікі таранілі яшчэ адну машыну — на Каменнай Горцы ў Менску. На праспэкце Дзяржынскага жорстка зьбівалі адзіночнага дэманстранта
У Горадні браняваны джып разьбіў машыну ў раёне пратэстаў, кіроўцу затрымалі
Увага, нецэнзурная лексыка!
Менск: на «Рызе» страляюць гумовымі кулямі па людзях і машынах
Каля ўнівэрсаму «Рыга» сабралася каля 200 чалавек, аўтазакі паехалі на натоўп, пачалі страляць у людзей гумовымі кулямі, некалькі чалавек затрымалі. Стралялі таксама па прыватных аўтамабілях.
Менск: на Серабранцы спрабуюць сабраць барыкады, просяць дапамогі мэдыкаў
У менскай Серабранцы чуваць выбухі і пасьля 12 ночы, сэрыя выбухаў прагучала ў 0.22. Чытачы Onliner.by паведамляюць, што туды едуць шматлікія машыны «хуткай». Але канал #МотолькоПомоги перадае, што ў Серабранцы не хапае людзей, каб вынесьці пацярпелых, якіх вельмі шмат.
Паводле Эўрарадыё, АМАП езьдзіць паміж мэтро «Малінаўка» і «Пятроўшчына», страляе ў цемру сьвятлашумавымі гранатамі.
«Наша Ніва» тым часам перадае, што ва Ўруччы салдаты тэрміновай службы «ганяюцца за людзьмі па дварах» пад крыкі з вокнаў: «Сорам! Ганьба!»
Міністар замежных справаў Нідэрляндаў Стэф Блок выказаўся пра сытуацыю ў Беларусі. «Нідэрлянды занепакоеныя тым, як у Беларусі ў мінулую нядзелю прайшлі выбары, і сытуацыяй пасьля выбараў, у прыватнасьці жорсткімі дзеяньнямі міліцыі ў дачыненьні да мірных пратэстоўцаў», — цытуе яго Эўрарадыё.
Блок падрыхтаваў для парлямэнту Нідэрляндаў агляд сытуацыі ў Беларусі. У першым жа абзацы – інфармацыя пра двух чалавек, якія загінулі падчас пратэстаў. Улады Беларусі прызналі гібель толькі аднаго пратэстоўца.
У Менску зьбілі карэспандэнтаў BBC, забралі карткі акрэдытацыі і камэру, але не затрымалі