Сьведка затрыманьня раварыстаў у раёне Акадэміі навук расказаў Свабодзе, што аднаго з затрыманых забрала хуткая дапамога. Мэдыкам перадалі яго з аўтазаку.
Здарэньне пракамэнтавала парталу tut.by прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.
— Папярэдне вядома, што ў чалавека прыступ эпілепсіі. Супрацоўнікі выклікалі хуткую. Зараз ён шпіталізаваны.
Затрыманьні раварыстаў у Менску пачаліся позна ўвечары. У іх прымалі ўдзел АМАПаўцы, міліцыя і салдаты ўнутраных войскаў.