Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цапкала і Пракоп’еў стварылі фонд для сябраў выбарчых камісій, якія раскажуць пра фальсыфікацыі


Валер Цапкала
Валер Цапкала

Былы кіраўнік Парку высокіх тэхналёгій Валер Цапкала і рэстаратар Вадзім Пракоп’еў стварылі фонд дапамогі, каб падтрымаць сябраў выбарчых камісій, якія адмовяцца фальсыфікаваць выбары і публічна раскажуць пра рэальныя вынікі выбараў на сваіх участках.

Пра гэта Валер Цапкала расказаў у інтэрвію тэлеканалу АГП-ТВ.

«Ва Ўкраіне мы стварылі фонд дапамогі пацярпелым ад палітычных рэпрэсій. Яго мэта — падтрымаць сябраў выбарчых камісій, якія адмовяцца фальсыфікаваць выбары і публічна раскажуць беларускай грамадзкасьці пра рэальныя вынікі выбараў на сваіх участках. Гэта могуць быць настаўнікі, завучы, чыноўнікі невысокага ўзроўню, якія могуць пацярпець з прычыны сваёй пазыцыі. Ім можа пагражаць непрадаўжэньне кантракту. І заданьне фонду — аказаць такім людзям юрыдычную дапамогу, фінансавую падтрымку, а таксама дапамагчы ў працаўладкаваньні ў краінах-суседзях», — сказаў Цапкала.

Паводле слоў Цапкалы, у фонд ужо пачалі паступаць сродкі ад бізнэсоўцаў беларускага паходжаньня, якія знаходзяцца ў Расеі, чакаецца паступленьне грошай з Польшчы ад беларускай дыяспары.

«Старшынём назіральнай рады фонду прапануем зрабіць Станіслава Багданкевіча», — сказаў Цапкала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG