6 жніўня ў Магілёве каля будынка Кастрычніцкага суду затрымалі журналіста і праваабаронцу Алеся Буракова (малодшага).
Затрымлівалі трое дужых хлопцаў у цывільным, прычын затрыманьня не назвалі. Пасадзілі ў машыну, якая стаяла воддаль ад суду.
Алесь Буракоў таксама зьяўляецца назіральнікам кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
5 жніўня затрымалі дзядзьку Алеся Буракова, таксама журналіста і праваабаронцу Аляксандра Буракова. Яму інкрымінуюць дробнае хуліганства. Цяпер калегі Буракова-старэйшага чакаюць працэсу супраць яго.
Алесь Буракоў прыйшоў 6 жніўня ў Кастрычніцкі суд маніторыць суды над затрыманым дзядзькам і над магілёўскім журналістам Уладзімерам Лапцэвічам.